Мінск, Беларусь 18-21 ліпеня 2013

Месца правядзення

Спаборніцтвы будуць праходзіць у выстаўнай зале мінскага Палаца дзяцей і моладзі.

Адрас: 220053 Мінск, Старавіленскі тракт 41
Вэб-сайт: http://www.mddm.org/

Палац размешчаны ў ціхім месцы паблізу ад паркавай зоны. Дабрацца да палаца можна грамадскім транспартам (трамвайныя маршруты: 3, 4 і 5, кірунак «Возера», прыпынак «Палац моладзі»), асабістым аўтамабілем (2-е транспартнае кольца) ці таксі (каля 7 тыс. белы. рублёў за км).


Прагледзець на карце большага памеру

Размяшчэнне ўдзельнікаў

Мы рэкамендуем наступныя варыянты пражывання, якія могуць быць забраніраваны ўдзельнікамі або самастойна, або праз турыстычны аддзел Палаца моладзі ў рамках адмысловага турпакета:

Гасцініца Вікторыя ****
2 км, 25 хвілін крокам да месца правядзення,
€ 140/184 за аднамесны/двухмесны нумар за ноч.
Гасцініца Планета ***
1.3 км, 18 хвілін крокам да месца правядзення,
€ 78/95 за аднамесны/двухмесны нумар за ноч
Гасцініца Юбілейная ***
1.5 км, 20 хвілін крокам да месца правядзення,
€ 76/100 за аднамесны/двухмесны нумар за ноч.
Гасцініца Турыст ***
8 км, 28 хвілін трамваем №3 да месца правядзення,
€ 53/81 за аднамесны/двухмесны нумар за ноч.

Існуюць таксама бюджэтныя варыянты (ад € 10 за месца за ноч) для непатрабавальных удзельнікаў:

Гасцініца Спорт
4.5 км, 20 хвілін трамваем №5 да месца правядзення.
Хостел Trinity
1.9 км, 24 хвілін крокам да месца правядзення.
Хостел EasyFlat
3.5 км, 18 хвілін трамваем №3 да месца правядзення.
Хостел Jazz
1.5 км, 20 хвілін крокам да месца правядзення.
Студэнцкі інтэрнат на Чарнігаўскай (~€ 5 за месца за ноч)
10 км, у залежнасці ад ліку гасцей, магчымы трансфер да месца правядзення і назад (толькі праз турпакет).

Харчаванне

Падчас спаборніцтваў у палацы будзе працаваць недарагі кафэтэрый. Кафэтэрый прапануе паўнавартасныя першыя і другія стравы, а таксама бутэрброды, салаты, гарачыя і халодныя безалкагольныя напоі.

Розныя стравы беларускай і ўкраінскай кухні можна паспрабаваць у рэстаране Падворак, размешчаным побач з месцам правядзення. І вядома, у цэнтры горада – багаты выбар кропак харчавання розных коштавых катэгорый.

Знаёмства з Мінскам

Калі Вы першы раз у Мінску і жадалі б убачыць асноўныя славутасці горада, пазнаёміцца з культурай Беларусі, мы падрыхтавалі невялікую турыстычную праграму.

  1. Аглядная аўтобусная экскурсія (3 гадзіны, ~ € 5)
  2. Наведванне ўнікальнага этнаграфічнага комплексу Дудуткі (5.5 гадзін, ~ € 15, уключаючы праезд і абед (нацыянальная кухня))

Праграма па жаданні можа быць зменена ці дапоўнена.

Ніжэй невялікае відэа пра Мінск улетку.